Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя
Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя (СПбС) | |
---|---|
Міжнародная назва | Saint Petersburg Theological seminary |
Год заснавання | 1721 |
Канфесія | Праваслаўе |
Царква | Руская праваслаўная царква |
Рэктар | Сілуан (Нікіцін) |
Размяшчэнне | Санкт-Пецярбург |
Сайт | spbda.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя (руск.: Санкт-Петербургская духовная семинария) — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, якая рыхтуе святароў і царкоўных служак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1721 годзе, па загадзе Пятра I, архіепіскапам Наўгародскім Феадосіем (Яноўскім) пры Аляксандра-Неўскім манастыры была заснавана Славянская школа для навучання азбуцы, пісьму, псалтыру, арыфметыцы, граматыцы і тлумачэнню евангельскіх блажэнстваў.
У 1725 годзе Славянская школа была перайменавана ў Славяна-грэка-лацінскую семінарыю. Вучні набіраліся з розных саслоўяў; колькасць іх даходзіла да 100; яны пісалі і прамаўлялі пропаведзі, практыкаваліся ў дыспутах; выпускаліся часам у рускія місіі за граніцай, ва ўніверсітэт пры Акадэміі навук, у калегію замежных спраў, у камісію аб заснаванні народных вучылішчаў у Расіі, у галоўнае народнае вучылішча.
У 1788 годзе семінарыя была перайменавана ў Галоўную семінарыю, куды выклікаліся лепшыя выхаванцы з іншых семінарый для падрыхтоўкі да выкладчыцкага звання. Спіс прадметаў выкладання быў пашыраны. Семінарыя змяшчалася ў корпусе каля царквы Св. дбрв. князя Феадора ў Аляксандра-Неўскім манастыры.
У 1797—1809 годы называлася Аляксандра-Неўскай акадэміяй. Епархіяльным архірэям прадпісвалася дасылаць у акадэмію праз кожныя два гады лепшых вучняў, па два чалавекі.
У выніку ўсеагульнай рэформы духоўнай адукацыі ў пачатку 1809 года акадэмія была падзелена на тры навучальных установы, якія размяшчаліся па-ранейшаму ў Аляксандра-Неўскай лаўры: Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (вышэйшая школа), Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю (сярэдняя школа) і Аляксандра-Неўскае духоўнае вучылішча (ніжэйшая школа).
У 1841 годзе семінарыя была пераведзена за сцены манастыра ў новы асобны будынак, пабудаваны па праекце архітэктара А. Ф. Шчадрына, у якім яна размяшчаецца дагэтуль. Семінарскі храм асвяцілі ў імя Св. апостала Іаана Багаслова (першапачаткова быў сумешчаны з актавай залай; у 1888 годзе перанесены на верхні паверх прыбудаванага да будынка семінарыі царкоўнага флігеля).
З перайменаваннем Санкт-Пецярбурга ў Петраград семінарыя стала называцца Петраградскай. У 1918 годзе Петраградскія духоўныя школы былі зачынены.
У 1946 годзе духоўная семінарыя, якая цяпер звалася Ленінградскай, была зноў адкрыта, але з таго часу яна фактычна была адным цэлым з Ленінградскай духоўнай акадэміяй. Гэта значыць семінарыя і акадэмія былі, у сутнасці, дзвюма навучальнымі праграмамі ў рамках адной навучальнай установы. З увядзеннем балонскай сістэмы ў Рускай праваслаўнай царкве ў 2000-я гады назва «Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя» перастала ўжывацца ў афіцыйных дакументах. Ранейшаму курсу духоўнай семінарыі стаў адпавядаць пяцігадовы курс бакалаўрыята ў рамках Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- іераманах Гаўрыіл (Крамянецкі) (1743—1748)
- іерадыякан Нікадзім (Пучанкоў) (1748—1756)
- іераманах Сільвестр (Страгародскі) (1756—1757)
- іераманах Іаанікій (Святкоўскі), в. а.
- іераманах Гаўрыіл (Агінскі), в. а.
- іераманах Арсеній (Верашчагін), в. а.
- архімандрыт Ісая (Германоўскі) (1765?1770)
- архімандрыт Веніямін (Краснапеўкаў-Румоўскі) (1770—1774)
- архімандрыт Іаанікій (Арлоўскі) (1774?1783)
- Веніямін (Багранскі) (1782 — ?)
- Інакенцій (Дубравіцкі) (12 кастрычніка 1788—1795)
- Антоній (Знаменскі) (1795—1799)
- Флавіян (Ласкін) (5 лютага 1804 — 2 лютага 1808)
- Анатоль (Максімавіч) (1809—1812)
- Мяфодзій (Пішнячэўскі) (13.03.1812—1813)
- Інакенцій (Смірноў) (верасень 1813—1819)
- Палікарп (Гайтаннікаў) (1819—1824)
- Іаан (Дабразракаў) (14 лістапада 1824—1826)
- Нафанаіл (Паўлоўскі) (1827)
- Уладзімір (Аляўдзін) (15 кастрычніка 1827 — 25 верасня 1829)
- Макарый (Зімін) (1836—1838)
- Афанасій (Сокалаў) (7 сакавіка 1838 — 25 чэрвеня 1841)
- Феагност (Лебедзеў) (24.07.1841 — 1848)
- Хрыстафор (Эмаўскі) (21 кастрычніка 1848 — 8 лютага 1849)
- Іаанікій (Горскі) (2 красавіка 1850 — 16 студзеня 1855)
- Нектарый (Надзеждзін) (2.04.1857 — 1859)
- Лявонцій (Лебядзінскі) (17.05.1859 — 5.03.1860)
- Платон (Траяпольскі) (21.03.1860 — 1864)
- Паладый (Раеў-Пісараў) (2.12.1864 — 1866)
- Павел (Лебедзеў) (20.12.1866 — 1868)
- Хрысанф (Раціўцаў) (8.01.1869 — 1874)
- Васіль Стахіевіч Княжынскі (1875—1880)
- Мікалай Іванавіч Разанаў (1880—1889)
- Мікалай (Налімаў) (21.03. 1889—1890)
- Антоній (Храпавіцкі) (1890—1891)
- Піцірым (Акноў) (11.01. 1891—1894)
- Інакенцій (Фігуроўскі) (1894—1895)
- Павел (Паспелаў) (ліпень 1895 — лістапад 1895)
- Мяфодзій (Веліканаў) (лістапад 1897 — ліпень 1899)
- Сергій (Ціхаміраў) (ліпень 1899—1905)
- Веніямін (Казанскі) (1905—1909)
- Васіль Антонавіч Марцінсан (1910—1918)
- Іаан Якаўлевіч Богаяўленскі (1946—1947)
- Аляксандр Осіпаў (1947—1948) в. а.
- Сімяон (Бычкоў) (20 красавіка 1948 — 30 чэрвеня 1952)
- Міхаіл Спяранскі (1952 — 16 жніўня 1966)
- Міхаіл (Мудзьюгін) (16 жніўня 1966 — 30 ліпеня 1968)
- Герман (Цімафееў) (28 лістапада 1968 — 25 чэрвеня 1970)
- Мелітон (Салаўёў) (25 чэрвеня 1970 — 26 снежня 1974)
- Кірыл (Гундзяеў) (26 снежня 1974 — 26 снежня 1984)
- Мануіл (Паўлаў) (29 снежня 1984 — 2 сакавіка 1986) в. а.
- Мікалай Гундзяеў (2 сакавіка 1986 — 22 чэрвеня 1987) в. а. да 15 сакавіка 1986
- Уладзімір Сарокін (22 чэрвеня 1987 — 12 жніўня 1992) в. а. да 21 жніўня 1987
- Васіль Стойкаў (12 жніўня 1992 — 17 ліпеня 1996) в. а. да 19 ліпеня 1993
- Канстанцін (Гаранаў) (17 ліпеня 1996 — 6 кастрычніка 2008)
- Амвросій (Ярмакоў) (6 кастрычніка 2008 — 14 ліпеня 2018)
- Серафім (Амельчанкаў) (14 ліпеня 2018 — 9 ліпеня 2019)
- Сілуан (Нікіцін) (з 9 ліпеня 2019 года)
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама: Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Берташ, свящ., А. Галкин. Семинарский храм Санкт-Петербургской духовной академии. СПб.: Изд-во Зимина, 2012.
- Памятная книжка окончивших курс в С.-Петербургской духовной семинарии. С 1811 г. по 1895 г./ сост. Н. А. Скроботов. — СПб.: типо-лит. И. А. Фролова, 1896. — XL, 325, II с.
- А. Н. Надеждин История Санкт-Петербургской Православной Духовной Семинарии, с обзором общих узаконений и мероприятий по части семинарского устройства. 1809—1884 гг.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя на Вікісховішчы |